Перайсці да зместу

Паручайнік шыракалісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паручайнік шыракалісты

Агульны выгляд квітнеючай расліны. Польшча.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sium latifolium L., Sp. Pl. 1: 251 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182180
NCBI  52573
EOL  596815
GRIN  t:400332
IPNI  849010-1
TPL  kew-2473946

Паруча́йнік шыракалісты[3][4] (Síum latifólium) — кветкавая расліна; від роду Паручайнік (Sium) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Тыпавы від роду.

Народныя назвы расліны талюха, ці польный кмен[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, якая можа дасягаць да 1,5 м у вышыню. Мае пустацелае галінастае паласатае сцябло.

Ніжняе лісце (звычайна пагружанае ў ваду) двойчыперыстае з ніткападобнымі долямі, верхняе — проста перыстае з 2—6 парамі даўгаватых лісточкаў з зубчастымі краямі.

Цвіце ў ліпені і жніўні. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Паручайнік шыракалісты расце ад Еўропы да Сібіры ў тарфяных ямах і па краях канаў, зарослых чаротам, на вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў і ў вадзе. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф.

Ахоўваецца ў большасці рэгіёнаў Францыі і Швейцарыі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Дае меданосным пчолам нектар[5]. Усе часткі расліны ядавітыя. Эфірны алей з кветак і пладоў выкарыстоўваецца ў парфумерыі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Назва
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Поручейник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 279. Архівавана 7 студзеня 2012.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.